Нарадзілася Людміла Якаўлеўна 26 жніўня 1978 года ў вёсцы Загуззе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.Усё дзяцінства і юнацтва правяла ў бабулі ў вёсцы, дзе і прыйшло першае натхненне. Піша вершы з 13 гадоў. У 1995 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Літаратурны дэбют адбыўся ў раённай газеце “Патрыёт” у 1993 годзе – першая падборка вершаў. Усе школьныя гады была актывісткай, пісала сцэнарыі і была вядучай розных вечароў і мерапрыемств, удзельнічала ў літаратурных конкурсах абласнога і рэспубліканскага маштабу.Пасля заканчэння школы ў 1995 годзе пераехала ў г.Віцебск, дзе пражыла 25 гадоў.
У 2000 годзе скончыла філалагічны факультэт ВДУ. У студэнскія гады прымала ўдзел у стварэнні і рабоце літаратурнай гасцінай “Седьмая грань” пры кафедры літаратуры ўніверсітэту.Сааўтар калектыўных зборнікаў вершаў – “Седьмая грань” (1999), “Радуга” (2003) і “Верность” (2005) выданні ВДУ. Таксама ў студэнскія гады вершы і разказы неаднаразова друкаваліся ў газеце “Витебский рабочий”, “Витьбичи”, “Вечерний Витебск”, быта пазаштатным карэспандэнтам газеты “Витьбичи”. Падборка вершаў друкавалася і ў рэспубліканскай перыёдыцы – часопіс “Першацвет”, “Идиот”, “Неман”, газета “Знамя юности” і інш.У 2008 годзе скончыла ВДТУ, эканамічны факультэт, мае два дыпломы аб вышэйшай адукацыі, камп’ютарныя курсы.З 2009 года член Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”.За гэты перыяд друкавалася ў газеце “Вестник культуры”(2009), часопісе “Западная Двина ” (2010), анталогіях: БЛС “Полоцкая ветвь” (2010), “Славянская лира – 2015, 2016”, “Интериальность 2016-2019” (Кіеў), “Писатель в интернет-пространстве” 2016 (Кіеў).Лаўрэат міжнароднага літаратурнага форума “Славянская лира” 2015, 2016 (г.Полацк); міжнароднага літаратурнага фестываля “Интериальность” 2016 (г.Кіеў); фестываля аўтарскай песні і паэзіі “Смоленская дорога” 2019 (г. Смаленск); фестываля самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў” 2019 (г.Лёзна); фестываля паэзіі “Мой родны кут” 2019, (г.Віцебск) і інш.Фіналіст фестываля гістарычнай паэзіі “Словенское поле” 2019, г. Пскоў; міжнароднага літаратурнага фестываля “Интериальность” 2017-2019 г.г., г.Кіеў; міжнароднага фестываля песні, паэзіі і візуальнага мастацтва “Витебский листопад” 2016-2019 г.г. і інш.Суарганізатар і вядучая літаратурнага клуба “Литкофейник” на базе культурна-гістарычнага комплекса “Задвинье”, праекта “Литературный вернисаж” на базе Віцебскага мастацкага музея. Пастаянная ўдзельніца фэста вулічнага мастацтва “На семи ветрах” у рамках фестываля “Славянский базар” (2015-2019г.г.), удзельніца марафона “1000 стихов о Витебске” (2015г.).У 2019 годзе выйшла першая кніга вершаў “Женщина и птица”.